"ПаКаласімся!" - конкурс чытальнікаў вершаў

     29 лістапада сярод бібліятэчных работнікаў адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў пад назвай “ПаКаласімся!”. За права стаць лепшымі чытальнікамі змагаліся не толькі бібліятэкары, але і  актыўныя чытачы.

     Незабыўнае ўражанне пакінула інсцэніроўка верша “Першы заробак” Якуба Коласа. З яго тэатралізацыяй   бібліятэкарам Лужкаўскай бібліятэкі  дапамаглі Даніла Калесніковіч, які выконваў ролю  хлопчыка Алеся,  і Сяргей Аркадзьевіч Гамановіч, які выступіў у  ролі бацькі.

       А як прыемна гучаў верш “Ручэй” Якуба Коласа ў выкананні бібліятэкара Верацееўскай бібліятэкі Ларысы Сцяпанаўны Мядзелец, украінкі па нацыянальнасці!

      Здзівіў сваім выступленнем і калектыў  раённай бібліятэкі. На суд гледачоў яны прадставілі літаратурную кампазіцыю “Поры года”, да пастаноўкі якой бібліятэкары падыйшлі творча.  Дэманстравалася электронная прэзентацыя  з выявамі малюнкаў прыроды, гучала сімфанічная музыка П. І. Чайкоўскага з цыклу “Поры года”. Акрамя гэтага, кожная з ўдзельніц была апранута ў адпаведны тэматыцы верша касцюм: "Чарадзейка-зіма", "Доўгачаканая вясна", "Ласкавае лецейка" і "Ураджайная восень".

    На працягу мерапрыемства гучала шмат вершаў Я. Коласа і Я. Купалы, тэматыка якіх была самай разнастайнай.

    Шыпіла Лія Міфодзьеўна, бібліятэкар Дворнаўскай бібліятэкі-філіяла № 16, прысвяціла народным песнярам верш “Успаміны”, складзены асабіста і была ўзнагароджана дыпломам і памятным сувенірам ад старшыні прафкама бібліятэчных работнікаў. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі  дырэктар ЦБС  Фромертас А.Ц., старшыня прафкама бібліятэчных работнікаў Мілянцей В.А. і бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі-філіяла № 13  Хоміч Т.Г, доўга спрачаліся, пакуль прыйшлі да высновы: першае месца ў намінацыя “Родныя вобразы” заняў калектыў Лужкаўскай бібліятэкі-філіяла № 29 (загадчыца І. І. Машара), другое месца - калектыў раённай бібліятэкі (загадчыца Т. М. Райчонак), трэццяе – Л. С. Мядзелец, бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі; у намінацыі “Аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці”  першае месца заняла Н. В. Кандрацьева, бібліятэкар бібліятэкі Дома народнай творчасці вёскі Буеўшчына, другое – Л. І. Мядзелец, бібліятэкар Каўшэлеўскай бібліятэкі-філіяла № 26, І. І. Суднік, бібліятэкар Пашкоўскай бібліятэкі-філіяла № 7 заняла  трэццяе месца, астатнія ўдзельнікі  атрымалі дыпломы за ўдзел у конкурсе.