1025-годдзе Полацкай епархіі

У гэтым годзе Полацкая епархія адзначае 1025-годдзе з дня свайго заснавання. З гэтай нагоды 20 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры адбылася канцэртная праграма "Сэрцы сагравае вера". У святочным мерапрыемстве прыняў  удзел архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

Да мерапрыемства раённай бібліятэкай была арганізавана выстава "Сокровенный мир православия", на якой экспанавалася  літаратура па гісторыі праваслаўнай культуры,  пра святых і таінствы  праваслаўнай царквы, хрысціянска-папулярная і мастацкая літаратура. Асобны раздзел выставы быў прысвечаны дзіцячай літаратуры на тэму праваслаўя і хрысціянства. Прэзентацыю выставы для ўдзельнікаў і гасцей свята правяла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяна Райчонак. 

Кніжная выстава "Сокровенный мир православия"

Уладыка Феадосій на прэзентацыі выставы