Вынікі абласной выставы-агляду самаробнай кнігі

Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі ў Віцебскай абласной бібліятэцы былі падведзены вынікі  абласной выставы-агляду самаробнай кнігі, прымеркаванай да 500-годдзя беларускага кнігдрукавання і Для беларускага пісьменства. За стварэнне кнігі "В гостях у сказки" ў намінацыі "Развіваючая кніга" ўзнагароджана дыпломам бібліятэкар Пялікаўскай бібліятэкі-філіяла № 35 Другакова Наталля Уладзіміраўна.  Акрамя дыплома, Наталля Уладзіміраўна атрымала невялікую падборку кніг і памятны сувенір.  Кніга  "В гостях у сказки" створана  па матывах рускай народнай казкі "Калабок". Асаблівасцю выдання з'яўляецца тое, што  яно выканана ў тэхніцы "пальчыкавы тэатр". Кніга можа выкарыстоўвацца для работы з чытачамі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. 

Калектыў ДУК "Шаркаўшчынская ЦБС" шчыра віншуе Наталлю Другакову з узнагародай.