Рэгіянальнае свята "Яблычны Спас"

19 жніўня ў в.Алашкі Шаркаўшчынскага раёна адбылося традыцыйнае рэгіянальнае свята "Яблычны Спас". Кветкавыя кампазіцыі і духмяныя травяныя чаі прадставілі на свяце ўдзельнікі клуба кветкаводаў "Вяснянка" раённай бібліятэкі. Бібліятэкары Васюкоўскай бібліятэкі і бібліятэкі Дома народнай творчасці в.Буеўшчына частавалі ўдзельнікаў свята ў імправізаваных панадворках стравамі з яблык і інышмі прысмакамі.