Святкаванне ў дзіцячай бібліятэцы 135-гадавога юбілею Янкі Купалы

6 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы адбылося пасяджэнне літаратурнага гуртка "Жывое слова". Тэмай сустрэчы стаў 135-гадовы юбілей  беларускага песняра Янкі Купалы. Спачатку бібліятэкар Людміла Казіцкая пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам класіка, а дзеці, у сваю чаргу, пранікнённа чыталі яго вершы і аналізавалі іх. 

Нагадалі ўдзельнікі сустрэчы і пра народнае свята Купалле, якое адзначаецца ў гэты ж час. Хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі свае любімыя кветкі, бо, як вядома, менавіта ў купальскую ноч расліны надзяляюцца цудадзейнай сілай. Выканаўшы малюнкі, загадвалі жаданні з надзеяй на іх здзяйсненне. 

Напрыканцы сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі крочылі бераг ракі і пусцілі ў ваду загадзя падрыхтаваныя вянкі і таксама загадалі жаданні.