Удзел бібліятэкараў у "Славянскім базары ў Віцебску"

13-14 ліпеня бібліятэкар Васюкоўскай бібліятэкі Алена Пагарэлава і бібліятэкар Дома народнай творчасці в.Буеўшчына Наталля Кандрацьева прынялі ўдзел у конкурсе тэатралізаваных пляцовак брэндаў гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці ў рамках ХХVІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Бібліятэкары прадставілі імправізаваны "Фітабар", наведвальнікі якога маглі адведаць духмянай травяной гарбаты і набыць сушаныя лекавыя травы.