Гутарка "Што азначае народнае адзінства?"

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – значная дата ў жыцці Саюзнай дзяржавы. У сувязі з гэтым вялікая колькасць розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай важнай падзеі, прайшлі ў розных куточках братэрскіх дзяржаў. Адно з іх адбылося ў Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы.

 

Сустрэча з вучнямі, якая прайшла ў форме свабоднай гутаркі, мела назву  “Што азначае народнае адзінства?”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5, 6, 7 класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Спачатку ў глядзельнай зале раённага цэнтра культуры дзеці паглядзелі цікавы фільм. А потым  сустрэліся з бібліятэкарамі  аддзела абслугоўвання  і інфармацыі Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі Палінай Аляксандраўнай Чарняўскай і Раісай Мікалаеўнай Гракавай. Жанчыны пазнаёмілі вучняў з гісторыяй і традыцыямі свята, што адзначаецца 2 красавіка, расказалі пра дзяржаўную сімволіку нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці азнаёміліся з тэматычнай выставай літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку, прысвечанай Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Оставить комментарий

Комментарии: 0