Неделя детской и юношеской книги

Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

Шаркаўшчынская дзіцячая бібліятэка працягвае рэалізацыю духоўна-інтэлектуальнага праекта для моладзі “Час, які ніколі не скончыцца”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яго  другі этап адкрыў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

На сустрэчу былі запрошаны   вучні 8-9 класаў школ гарадскога пасёлка і ўдзельнікі народного літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярына  Сосна, Віктар  Лагун і Ала Міхайлава.

Напачатку мерапрыемства прысутным  быў прэзентаваны  фільм пра  Францыска Скарыну “Калі спытае  цябе ў будучым  сын твой або дачка?”, сцэнарыстам-пастаноўшчыкам якога выступіў супрацоўнік раённага Цэнтра культуры Яўген Ліпскі.

- Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю як беларускі вучоны, філосаф, медык (доктар лекарскіх навук), першадрукар і асветнік, заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання, перакладчык Бібліі на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы, - паведаміла ініцыятар правядзення і вядучая духоўна-інтэлектуальнага праекта Людміла Казіцкая. Мэта стварэння нашага фільма, ды і ўсяго праекта ў цэлым –  пазнаёміць дзяцей з асобай найбольш яркага прадстаўніка беларускай культуры эпохі  Адраджэння, які імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі. Дзеці павінны ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца яе  культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі, у ліку якіх, безумоўна, асоба  нашага славутага земляка Францыска Скарыны. Толькі ў гэтым выпадку  ў сваім будучым жыцці яны  расставяць правільныя акцэнты і знойдуць адказы на пытанні ўжо сваіх дзяцей – менавіта пра гэта і быў наш фільм “Калі спытае цябе ў будучым сын твой або дачка…”, як і ўсё мерапрыемства ў цэлым.

 

Таксама дзеці пазнаёміліся бліжэй са “світанкаўцамі”,  паслухалі іх вершы і разважанні пра асобу Францыска Скарыны. Кацярына Мар’янаўна Сосна расказала дзецям пра сваё падарожжа ў Італію па месцах, звязаных з жыццём нашага славутага земляка. Вельмі спадабалася ўсім прысутным і сустрэча з нашым шаркаўшчынскім паэтам  Віктарам Ільічом Лагуном, які  падчас мерапрыемства падарыў дзецям дзве сваіх кнігі. А “Думкі пра Скарыну” падрыхтаваныя Алай Міхайлавай, увайшлі ў рукатворную кнігу Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэкі. У гэту ж кнігу былі змешчаны і лепшыя пажаданні дзяцей і педагогаў, якія прысутнічалі ў гэты дзень у бібліятэцы,  для сваёй краіны – Беларусі. Вось адно з іх: “Спадзяюся, што ў будучым мая Беларусь будзе такой жа знакамітай у свеце, як некалі быў знакаміты Францыск Скарына, а нас, беларусаў, будзе вельмі шмат і жыць мы будзем усе багата!”.

Арт-программа "Корней Чуковский. Для детей и о детях"

 

Под таким названием в Шарковщинской детской библиотеке в рамках празднования Недели детской и юношеской книги состоялась арт-программа, посвященная 135-летнему юбилею Корнея Чуковского  и 95-летию со дня выхода в свет его сказки в стихах  "Тараканище".

Участниками встречи стали воспитанники оздоровительного лагеря СШ № 1. Дети с удовольствием познакомились с биографией и творчеством знаменитого детского писателя, вслух читали его стихи, разгадывали загадки. Кульминацией программы стала игра-фантазия на лучшее сочинение четверостиший по трём заданным словам. Хочется отметить, что в этом нелегком задании ребятам охотно помогали их преподаватели Жанна Рыбалко и Ольга Гращенко. В итоге получились вот такие замечательные четверостишия:

На горе сидит дракон,                                Стоит высокая гора,

Нарушая закон.                                          А в ней - глубокая дыра,

Видно этот дракон -                                    В дыре - уютная нора,

Настоящий пижон!                                      А в ней  - орёл!

В завершение мероприятия участницы литературного клуба детской библиотеки "Живое слово" Дарина Олехнович, Эльвира Диль, Максим Фотин представили на суд зрителей театрализованную постановку сказки "Тараканище". 

На память о встрече все  её участники, и взрослые, и дети, получили цветные открытки по мотивам произведений Корнея Чуковского с оттиском символической печати детской библиотеки "Совушка". 

Оставить комментарий

Комментарии: 1
  • #1

    levitra (Воскресенье, 13 Август 2017 02:07)

    дешевые кредиты