Сустрэча з воінам-афганцам у дзіцячай бібліятэцы

Дзень воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у замежных ваенных канфліктах, адзначылі 16 лютага ў дзіцячай бібліятэцы. На сустрэчу  са старшынёй Шаркаўшчынскай           раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васіліем Cавічам Протасам, які з’яўляўся  удзельнікам баявых дзеянняў у горадзе Баграм з 1983 па 1985 год,  завіталі вучні 8 “Б” класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Падчас цікавай размовы з воінам-інтэрнацыяналістам  дзеці многае даведаліся пра падзеі вайны ў Афганістане, пра армейскую дружбу і  службу нашых землякоў у гэты складаны перыяд.З вялікай цікавасцю і ўвагай сучасныя  школьнікі слухалі аповед удзельніка баявых дзеянняў і задавалі свае пытанні.

Напрыканцы сустрэчы загадчыца дзіцячай бібліятэкі і вядучая мерапрыемства Тамара Эдвардаўна Паляк уручыла Васілію Савічу невялікі сувенір на памяць і падзякавала яму за гатоўнасць заўсёды сустракацца з дзецьмі, за шчырую цікавасць да работы з вучнямі і  жаданне прымаць актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

 

Успамінамі дзеліцца Протас Васілій Савіч

Удзельнікі мерапрыемства

Уручэнне сувеніра на памяць

Оставить комментарий

Комментарии: 2
  • #1

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 20:09)

    kamagra cialis

  • #2

    kamagra (Воскресенье, 13 Август 2017 08:44)

    синтетическая виагра