Бібліятэка - пляцоўка для цікавых сустрэч

Шаркаўшчынская раённая бібліятэка ў наш час ўжо даўно перастала быць проста бібліятэкай. Зараз – гэта яшчэ і пляцоўка для правядзення розных мерапрыемстваў – такіх як лекцыі, адкрытыя ўрокі для вучняў, сустрэчы з цікавымі людзьмі – паэтамі, пісьменнікамі, прадстаўнікамі розных прафесій. Нядаўна ў Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы для супрацоўнікаў гэтай установы была арганізавана сустрэча з натарыусам “Пагаворым аб праве”. Загадчыца натарыяльнай канторы Шаркаўшчынскага раёна Жанна Генадзьеўна Сініца  адказала на шматлікія пытанні супрацоўнікаў бібліятэк па працоўнаму, жыллёваму і сямейнаму праву, правяла індывідуальныя кансультацыі.  Арганізатар і вядучая мерапрыемства бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Паліна Аляксандраўна Чарняўская зрабіла агляд кніжна-часопіснай выставы “Пагаворым аб праве”, на якой былі прадстаўлены юрыдычныя выданні па розных прававых пытаннях: абароне праў спажыўцоў, аб адміністрацыйным і крымінальным праве і г. д. Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве ў гэты дзень, атрымалі бясплатную кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Такія сустрэчы будуць абавязкова працягвацца, было адзначана ў гэты дзень.

Крыніца - www.klich.by

Натарыус Жанна Сініца

Удзельнікі сустрэчы

Оставить комментарий

Комментарии: 2
  • #1

    kamagra (Воскресенье, 13 Август 2017 02:46)

    дешевые кредиты

  • #2

    viagra (Воскресенье, 13 Август 2017 03:24)

    купить виагру