Літаратурна-музычны вечар "Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі"

З нагоды 125-годдзя з дня нараджэння знакамітага і любімага паэта 9 снежня ў раённай бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена выстава літаратуры, якая пазнаёміла з творчымі здабыткамі Максіма Багдановіча, а падрыхтаваная  электронная прэзентацыя дапамагла глыбей пазнаёміцца з біяграфіяй паэта.

            Пад гукі жалейкі, мелодыю якой так любіў слухаць Максім Багдановіч, Паліна Чарняўская і Таццяна Райчонак запрашаюць у вандроўку ў той час, калі нарадзілася, жыла і тварыла “ясная зараначка”, будучая нязгасная зорка беларускай літаратуры – паэт, празаік, публіцыст – Максім Адамавіч Багдановіч. Творчасць М. Багдановіча авеяна любоўю да роднага краю, да яго працавітых людзей і маляўнічай прыроды, пранікнута глыбокай павагай да сваёй Бацькаўшчыны. Таму на працягу вечара гучалі вершы паэта. Пранікнёна, эмацыянальна ўзрушана прадэкламавала верш “Свяча бліскучая зіяла” бібліятэкар Раіса Гракава. А Кацярына Сосна, перад тым як зачытаць верш “Касцёл святой Анны”, прывяла спачатку апісанне вежаў касцёла святой Анны ў Вільні.

            Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі песнямі-рамансамі, а некаторыя набылі статус народных. У выкананні Ларысы Манкевіч пад акампанімент Галіны Сафончык прагучаў раманс “Зорка Венера”, а пад народную песню “Лявоніха” ногі самі пайшлі  ў скокі!

            Лёс адмерыў М. Багдановічу толькі 26 гадоў, але за такі кароткі час ён так многа паспеў зрабіць. Нам у спадчыну паэт пакінуў зборнік вершаў “Вянок”, які маецца і ў нашай бібліятэцы. На літаратурным вечары у “Вянок” Максіму Багдановічу  Надзея Вайцюль, Людміла Ардынская, Уладзімір Мілянцей, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Світанак”, далучылі і свае вершы-прысвячэнні паэту, якія былі прадэкламаваны ў час мерапрыемства. Паэт Віктар Лагун у сваім выступленні звярнуў увагу прысутных на тое, што Максім Багдановіч узбагаціў нашу паэзію новымі,  невядомымі ёй раней жанрамі: трыалетам, тэрцынай і санетам.

            Разважаючы пад час мерапрыемства пра творчасць паэта, яго кароткае, але яркае, як след зоркі, жыццё,  мы з захапленнем паўтаралі яго словы: “Так ярка пражыць – лепей долі няма на зямлі. Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”.


Оставить комментарий

Комментарии: 2
  • #1

    kamagra (Воскресенье, 13 Август 2017 06:50)

    дешевые кредиты

  • #2

    levitra (Воскресенье, 13 Август 2017 06:59)

    kamagra cialis