"Мама- пачатак жыцця і духоўнасці"

     Да Дня Маці ў дзіцячай бібліятэцы адбылася гутарка "Мама - пачатак жыцця і духоўнасці". Удзельнікамі падзеі сталі настаяцель храма іконы Божай Маці "Всех Скорбящих Радость" пратаіерэй Віктар Валашчук, вучні 9 класа СШ № 2 разам са сваім класным кіраўніком Таццянай Генадзьеўнай Гернат.

   Дзень Маці ў нашай краіне супадае з вельмі важным святам праваслаўнай царквы Пакровам Прасвятой Багародзіцы. У пачатку сустрэчы яе вядучая, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая вельмі пранікліва расказала ўсім прысутным прытчу "Мацярынская любоў". Далей гутарку прадоўжыў айцец Віктар.  Ён у даступнай форме паведаміў дзецям аб гісторыі ўзнікнення свята Пакрова, яго значнасці для кожнага праваслоўнага хрысціяніна, даў настаўленне, як весці сябе ў сучасным грамадстве, як адносіцца да сваіх родных і блізкіх. 

    Таццяна Генадзьеўна Гернат прэзентавала прысутным выставу творчых работ, выкананых у тэхніцы "маляванка" яе вучнямі і асабіста ёю. Большасць работ мастачкі і яе падапечных звязаны з цудоўным светам разнастайных кветак. Але асабіста ў Таццяны Генадзьеўны ёсць работы, дзе адлюстраваны храмы нашага гарадскога пасёлка. Адну з іх з выявай царквы іконы Божай Маці "Всех Скорбящих Радость"  яна ўручыла ў якасці падарунка айцу Віктару. 

     Напрыканцы сустрэчы вядучая Людміла Казіцкая прапанавала дзецям зрабіць невялікі, але вельмі дарагі для кожнай маці падарунак. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем з дапамогай алоўка, ножніц, паперы і картона падрыхтавалі трафарэты сваіх далоняў, дзе напісалі пажаданні сваім матулям. 
Сустрэча адбылася ва ўтульнай і цёплай абстаноўцы і пакінула для яе ўдзельнікаў самыя добрыя ўражанні. 

Оставить комментарий

Комментарии: 0