Конкурс чытальнікаў "Чытаем Багдановіча разам"

Аб’яўлены ў нашай краіне Год культуры багаты на знакавыя падзеі і юбілейныя даты. Ужо адсвяткавалі 95-годдзе І.Шамякіна і І.Мележа, 120-годдзе К.Крапівы, 140-годдзе Цёткі (Алаізы Пашкевіч). У снежні будзе святкавацца 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча – класіка нацыянальнай літаратуры, імя якога называюць першым пасля Купалы і Коласа.

З мэтай папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры і ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году кульутры ў Рэспубліцы Беларусь,  06 кастрычнка ў раённай бібліятэцы быў праведзены конкурс чытальнікаў “Чытаем Багдановіча разам”  сярод сельскіх бібліятэкараў.

Максім Багдановіч стварыў шмат цудоўных узораў грамадзянскай, пейзажнай, філасофскай лірыкі, напісаў шэраг любоўных вершаў. Яго лірыка звязана з вуснай народнай паэзіяй,  прасякнута любоўю да працоўнага народа. Амаль усе матывы творчасці паэта знайшлі адлюстраванне ў выступленнях бібліятэкараў. Гучалі вершы “Маладыя гады”,”Прынадна вочы ззяюць для мяне”,  “Краю мой родны! Як выкляты Богам…”, “Змяіны цар”, байка “Варона і Чыж”, урывак з казкі “Мушка Зелянушка і камарык насаты тварык” і інш.

Многія вершы паэта пакладзены на музыку. У выкананні Алены Пагарэлавай (Васюкоўская бібліятэка) прагучала песня “Па-над белым пухам вішняў”.

Былі прадэкламаваны вершы ўласнага сачынення. Так, біліятэкар Лена Гугалінская (Лужкаўская бібліятэка) прадставіла на суд слухачоў верш-прысвячэнне “Максіму Багдановічу”, а бібліятэкар Валянціна Абрамава (Радзюкоўская бібілятэка) – верш "Дзе вы, лясоў, палёў, цвяты?"  мясцовай паэткі Людмілы Ардынскай.

Журы, у склад якога ўваходзілі бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі Таццяна Хоміч, першы сакратар ГА “БРСМ” Юлія Протас і дырэктар ЦБС Алена Фромертас, ацэньвалі выступленні ўдзельніц па наступных крытэрыях: веданне тэксту, правільнае ўспрыманне (настрой, тон), выразнасць (інтанацыя, лагічныя паўзы), артыстызм (музычнае суправаджэнне, жэсты, міміка), дыкцыя (правільнасць вымаўлення).

У выніку дыпломамі за першае ў намінацыі “У вянок паэту” былі ўзнагароджаны  бібліятэкар Лена Гугалінская  (Лужкаўская бібліятэка),  ў намінацыі “І прад высокаю красою” – бібліятэкар Галіна Яблонская (Іёдская бібліятэка). Другое месца раздзялілі Лія Шыпіла (Дворнаўская бібліятэка) і Наталля Кандрацьева (бібліятэка Дома народнай творчасці в.Буеўшчына), трэцяе  - Наталля Другакова  (Пялікаўская бібліятэка), Лена Мядзелец (Каўшэлеўская бібілятэка). Бібліятэкары Іна Суднік (Пашкі), Святлана Сташкевіч (Зорка), Валянціна Абрамава (Радзюкі) атрымалі дыпломы за ўдзел у конкурсе. 

Оставить комментарий

Комментарии: 1
  • #1

    мария (Четверг, 27 Октябрь 2016 19:52)

    хацелася б прачытаць, а яшчэ лепш пачуць запіс верша "Максіму Багдановічу" у выкананні аўтара - Лены Гугалінскай