Выстава "Цуд звычайных стужак"

4 кастрычніка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі  адбылося адкрыццё выставы “Цуд звычайных стужак”. На выставе прадстаўлены дэкаратыўныя пано, выкананыя Таццянай Станіславаўнай Бука, у тэхніцы “вышыўка стужкамі”. 

У пачатку сустрэчы прысутныя даведалія аб некаторых фактах біяграфіі Таццяны Станіславаўны, аб гісторыі ўзнікнення вышыўкі стужкамі і аб значнасці гэтага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Таццяна Бука выкладае ў Шаркаўшчынскай сярэдняй  школе № 1 працоўнае навучанне і маляванне. Па словах педагога  прафесійная дзейнасць аказвае вялікі ўплыў на яе захапленні. У сваім жыцці яна захаплялася шмат чым, але  апошнім часам вышыўка стужкамі паглынула  ўсе яе вольныя хвілінкі і нават начныя гадзіны. Таксама Таццяна Станіслаўна паведаміла,  як яна пачала займацца гэтым відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і што яе натхняе ў творчасці.

Ва ўсіх творчых работах мастачкі ўвасоблены маляўнічы  свет разнастайных кветак, якія аздабляюць цеплынёй і  прыгажосцю чытальную залу бібліятэкі ў гэтую сумную восеньскую пару. Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца. Чакаем наведвальнікаў!

 

 

Мастачка Таццяна Бука

Удзельнікі адкрыцця выставы 

Оставить комментарий

Комментарии: 0