Упаў радок на белы ліст паперы

Пад такой назвай адбылося мерапрыемства, прымеркаванае Дню бібліятэк у раённай бібліятэцы. Ганаровымі гасцямі свята сталі ўдзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб'яднання "Світанак": Кацярына Сосна, Міледзій Кукуць, Віктар Лагун, Людміла Ардынская, Надзея Вайцюль, Ірына Тарбецкая, Лена Гугалінская. 

Удзельнікі "Світанка"

У пачатку сустрэчы з прывітальным словам выступіла намеснік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іна Мар'янаўна Шынкевіч. Нязменны кіраўнік "Світанка" Кацярына Сосна паведаміла прысутным аб гісторыі стварэння калектыву, аб цяперашнім стане іх спраў і планах на будучыню.

 

Выступае Кацярына Сосна

Затым "Світанкаўцы" чыталі свае вершы, дзяліліся ўспамінамі са свайго творчага і асабістага жыцця. Надзея Вайцюль і Міледзій Кукуць нагадалі аб тым, як яны пачалі пісаць вершы і што іх на гэта натхняе. 

Вершы чытае Надзея Вайцюль

Добрым дадаткам святочный сустрэчы сталі песні, выкананыя на вершы "світанкаўцаў". Так, у выкананні Алы Міхайлавай прагучалі песні "Па вясне" і "Лебедзі" (словы Кацярыны Сосна). Ірына Буднік выканала песню "Алашкі" (словы Людмілы Ардынскай) і песню "Шчаслівая" (словы Лены Гугалінскай).  Яркім момантам свята стала дэкламаванне Ірынай Лаўрыновіч гумарыстычнага верша Віктара Лагуна "Кара". 

Не абыйшлося ў гэты дзень і без падарункаў. Людміла Ардынская перадала ў дар шэсць экзэмпляраў сваёй кнігі "Сполохи-зарницы", а Ірына Тарбецкая падарыла ў кожную бібліятэку апошні выпуск часопіса "Крынічка" , дзе змешчана яе апавяданне "Кто самый красивый?"

Наогул, сутсрэча  прайшла ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы і пакінула шмат станоўчых уражанняў яе ўдзельнікам. 

Песню выконвае Ірына Буднік

Сельскія бібліятэкары са "світанкаўцамі"

Оставить комментарий

Комментарии: 0