Аб выхадзе руска-балгарскага зборніка "Золотые пески"

Славіцца шаркаўшчынская зямля сваімі таленавітымі людзьмі. Хтосьці праславіў сваю маленькую радзіму поспехамі ў спартыўным жыцці краіны, хтосьці талентам спеваў. Значных поспехаў дасягнулі і нашы пісьменнікі-землякі.

          У 2016 годзе Інтэрнацынаяльным Саюзам пісьменнікаў у Маскве ў серыі “Анталогія сучаснай літаратуры на балгарскай мове” быў выдадзены руска-балгарскі зборнік «Золотые пески». Зборнік складаецца з зусім розных па форме, жанру і асноўнай ідэі твораў: любоўная лірыка, пейзажная лірыка, філасофская лірыка, казка, гумарыстычная паэзія і проза,  драма. Разнайстайная і геаграфія аўтураў: Масква, Санкт-Пецярбург, Астрахань, Уфа, Кемерава і інш.

          Вельмі пачэсна, што адзінай прадстаўніцай Беларусі ў гэтым зборніку з’яўляецца наша зямлячка,  член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Кацярына Сосна. У зборніку апублікаваны два яе вершы “Весеннее” і “Я боюсь”. Верш “Весеннее” - з разраду пейзажнай лірыкі, дзе паэтка з вялікім хараством і любоўю апісвае надыход вясны – самай рамантычнай пары года.   Верш “Я боюсь” адносіцца да жанру філасофскай лірыкі. Тут аўтар  дасканала і трапна перадае свае ўнутраныя перажыванні наконт такога аспекту чалавечага жыцця, як узаемаадносіны з самім сабой, з каханым, з роднымі дзецьмі.

Усіх, хто зацікавіўся зместам гэтага выдання, мы чакаем з вялікай нецярплівасцю ў раённай бібліятэцы.

Оставить комментарий

Комментарии: 5
  • #1

    Кавалёнак Ж.А. (Четверг, 04 Август 2016 18:57)

    Трэба было больш падрабязна раскрыць зборнік, каб чытычы маглі пазнаёміцца з вершамі

  • #2

    Аддзел бібліятэчнага маркетынгу (Понедельник, 15 Август 2016 08:18)

    Паважаная Жанна! Паведамляем Вам, што пра дадзены зборнік прадстаўлена мала інфармацыі з той мэтай, каб чытачы завіталі ў бібліятэку і асабіста пазнаёміліся з ім. Запрашаем і Вас, па магчымасці, наведаць нашу бібліятэку.

  • #3

    rytuał miłosny (Вторник, 11 Апрель 2017 03:14)

    rytuał miłosny

  • #4

    Malegra DXT (Четверг, 13 Июль 2017 17:54)

    Kamagra Soft

  • #5

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 12:45)

    anal double penetration