Адпачываем разам з кнігай

На канікулах дзецям падабаецца весяліцца і адпачываць. Гэта час, калі можна не думаць пра ўрокі.

У чэрвені на базе сярэдніх школ гарпасёлка дзейнічалі аздараўленчыя лагеры. Яго ўдзельнікі некалькі разоў наведалі дзіцячую бібліятэку. Для вучняў быў праведзены турнір знаўцаў прыроды “Разноликая природа”.Турнір праходзіў па некалькіх накірунках: расліны, жывёлы, птушкі, насякомыя. Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця птушак, жывёл і раслін, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, нагадалі правілы паводзін на прыродзе. Завяршыўся турнір гульнявой праграмай.

       У наступныя дні дзеці здзейснілі падарожжа ў краіну казак пад назвай “Казачны куфэрак”. Трэба адзначыць, што дзеці праявілі сябе сапраўднымі знатакамі рускіх народных казак, а таксама казак замежных і рускіх пісьменнікаў. Пазнаёміліся з жыццём і творчасцю А.С. Пушкіна, з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў віктарынах, гульнях і конкурсах.

          Цікавым для вучняў малодшых класаў стаў лялечны спектакль “Як берагчы кнігу”. Дзеці глядзелі яго з вялікім захапленнем, з дапамогай герояў казкі яны даведаліся, што да кнігі трэба адносіцца з павагай і беражлівасцю, затым пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай.

Мы вельмі спадзяёмся, што сустрэчы, якія прайшлі ў бібліятэцы, сталі добрым дапаўненнем адпачынку для дзяцей, зносіны з кнігай прынеслі дзецям радасць і задавальненне, а лялечны спектакль дапамог адкрыць таямнічы свет кнігі, прывіць любоў да чытання.

 

Оставить комментарий

Комментарии: 3
  • #1

    rytuał miłosny (Вторник, 11 Апрель 2017 00:35)

    rytuał miłosny

  • #2

    Kamagra 100mg (Четверг, 13 Июль 2017 13:52)

    Fildena

  • #3

    kamagra (Воскресенье, 13 Август 2017 01:12)

    дешевые кредиты