Выязны семінар бібліятэкараў раёна

Краязнаўства з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці бібліятэк ДУК “Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Нашы бібліятэкі імкнуцца задавальняць інфармацыйныя патрэбнасці чытачоў, садзейнічаць вывучэнню гісторыі роднага краю, яго сацыяльнаму і культурнаму развіццю.

  Для абагульнення назапашанага вопыту работы ў гэтым накірунку  супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу 15 чэрвеня 2016  года быў арганізаваны выязны семінар бібліятэкараў раёна з наведваннем бібліятэк Германавіцкага і Лужкаўсага сельскіх Саветаў.

          Першай  была наведана Ручайская бібліятэка. Бібліятэкар гэтай установы Філіпёнак Ала Мілецеўна правяла экскурсію па этнаграфічным пакоі, дзе маецца дастаткова багатая калекцыя рэчаў хатняга ўжытку і прылад працы нашых продкаў.Таксама Ала Мілецеўна звярнула ўвагу  сваіх калег на выставу вырабаў мясцовых майстроў па ткацтву, бондарству, вышыўцы крыжам.

          У Вялікасельскай бібліятэцы бібліятэкар Пугаўка Ала Міхайлаўна падзялілася вопытам работы па збору матэрыялаў аб паходжанні назваў вёсак, па складанню летапісаў мясцовага сельгаспрадпрыемства, бібліятэкі.                                                

Бібліятэкар Вялікасельскай бібліятэкі Ала Пугаўка

Менш года працуе бібліятэкарам у Германавічах Хоміч Таццяна Генадзьеўна. Але ў яе ўжо ёсць шмат наработак па краязнаўству.  Гэта – праца па мэтавай праграме “Зямля, што нам дадзена лёсам”, арганізацыя пры ўстанове клуба па інтарэсах для дзяцей і падлеткаў “Знаўца роднай мовы”.  А ў час візіта ў бібліятэку Таццяна Генадзьеўна прадставіла ўвазе калег папкі “Персаналіі”. Прысвечаны яны жыццю і творчасці пісьменнікаў-землякоў: Міледзію Кукуцю, Кацярыне Сосна, Таццяне Еўдаковай, Віктару Лагуну, Герману Кірылаву, Віктару Праўдзіну, Міхасю Райчонку. Праводзіцца шэраг масавых мерапрыемстваў па краязнаўству. Таццяна Генадзьеўна ўзгадала найбольш яркае з іх  -  імпрэзу да Міжнароднага дня роднай мовы, у час якой адбылася прэзентацыя кнігі «Чтобы память жила в сердцах поколений».  У кнізе змешчаны вершы ветэранаў педагагічнай працы Віцебскай вобласці (у тым ліку і прадстаўнікоў нашага раёна) Мікалая Грабянька, Уладзіміра Мілянцея, Віктара Морхата і Галіны Сікора.

Выставу, прысвечаную пісьменнікам-землякам, прадстаўляе Таццяна Хоміч

          Завітаўшы ў Германавічы, нельга мінуць мясцовы музей культуры і быту. Бібліятэкары дружна пакрочылі туды і з задавальненнем прынялі ўдзел у квэст-гульні “Загадкі музея”.  Тым самым праверылі свае разумовыя здольнасці і кемлівасць.

У час наведвання Германавіцкага музею культуры і быту

“Зямля лужкоўская – жамчужына стагоддзяў” – гэта не толькі назва краязнаўчага праекта Лужкаўскай бібліятэкі, але і вельмі трапнае азначэнне гістарычнай мясцовасці. Лужкаўскім бібліятэкарам сапраўды ёсць над чым працаваць, бо, як вядома, Лужкі славяцца знакамітасцямі і багатай гісторыяй. Загадчыца бібліятэкі Машара Ірына Іосіфаўна акцэнтавала ўвагу прысутных на фарміраванні фонду краязнаўчай літаратуры, у склад якога ўваходзяць не толькі кніжныя выданні, але і фотаздымкі, тэматычныя папкі, летапісы вёскі Лужкі, саўгаса “Гарадзец”, бібліятэкі, а таксама выдавецкая прадукцыя. За апошні час выдадзены буклет “Сведкі сівых вякоў: гісторыка-культурная спадчына лужкаўскай зямлі”; серыя закладак, прысвечаных мясцовым сацыяльна-культурным аб’ектам і знакамітым людзям, пад агульнай назвай “Зямля, якой ты – часцінка”.

          Як зазначыла Ірына Іосіфаўна: “Неад’емнай часткай краязнаўчай работы з’яўляецца патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення”. З гэтай мэтай на працягу апошніх шасці гадоў бібліятэкары працуюць з дашкольнікамі па комплекснай праграме  “Ад роднай мовы і культуры да чалавецтва крок зрабі” і часта наведваюць мясцовы дзіцячы садок. Тут яны ладзяць розныя мерапрыемствы: па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання,  да дзяржаўных святаў,  святаў народнага календара і інш.

           Звяртаецца ўвага ва ўстанове і на бібліяграфічную работу. Бібліятэкарамі вельмі падрабязна вядзецца краязнаўчая картатэка. Наогул, яны могуць ганарыцца яе напоўненасцю, бо першае бібліяграфічнае апісанне датуецца 1963 годам.

Вопытам работы па краязнаўству дзеліцца Ірына Машара

       Удалым працягам наведвання   лужкаўскай зямлі стала экскурсія па яе гістарычных мясцінах, помніках культуры і архітэктуры. Правяла яе для калег бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі Мядзелец Ларыса Сцяпанаўна. Трэба адзначыць, што Ларыса Сцяпанаўна не карэнная жыхарка Лужкоў. Яна родам з Украіны,  але бачна, што жанчына вельмі прыкіпела да гэтых мясцін, палюбіла іх. Ларыса Сцяпанаўна ведае шмат падрабязнасцей пра жыццё “лужкоўцаў” у былыя часы і пра падзеі, якія адбываліся тут ў розныя гістарычныя перыяды, непасрэдна з  успамінаў старажылаў.  Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і запамінальнай.

Экскурсію па Лужках праводзіць Ларыса Мядзелец

          Усе ўдзельнікі семінара далі станоўчую адзнаку яго арганізацыі  і вырашылі часцей выкарыстоўваць менавіта выязное іх правядзенне.

Оставить комментарий

Комментарии: 3
  • #1

    rytuał miłosny (Понедельник, 10 Апрель 2017 23:52)

    rytuał miłosny

  • #2

    Viagra Extra Dosage (Четверг, 13 Июль 2017 14:01)

    viagra

  • #3

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 23:00)

    loan cheap