Выстава Аляксандра Шыёнка "З вясною ў душы" адкрылася ў чатальнай зале раённай бібліятэкі

Віцебскі мастак-акварэліст Аляксандр Шыёнак апошнім часам  ў поўнай меры лічыць сябе шаркаўчанінам, бо тут у мужчыны мноства сяброў, знаёмых. Тут жа пражывае і яго другая палова — жонка Людміла. Аляксандр называе яе ласкава сваёй музай, бо менавіта яна найперш натхняе мастака на творасць.

Выстава карцін Аляксандра Шыёнка “З вясною ў душы”адкрылася ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. На мерапрыемства да мастака прыйшлі яго даўнія сябры. Прысутнічаў там і аднакурснік Аляксандра — Віктар Крук. Выпадкова трапіла на адкрыццё выставы і мастачка з Латвіі Надзея Ізянёва (у дзявоцтве — Лаўрыновіч). Жанчына, чые карані па бацькавай лініі з нашага раёна, у свой час таксама закончыла мастацка-графічны факультэт былога Віцебскага педінстытута. Шмат год жыве і працуе ў Юрмале, дзе ўзначальвае мастацкую школу. Як высветлілася, у Надзеі, Аляксандра і Віктара былі адны і тыя ж настаўнікі ў ВНУ — Іван Сталяроў, Альберт Някрасаў, Фелікс Гумен, Леанід Дзягілеў. Таму і тэм для сумеснай гаворкі хапала. Надзея высока ацаніла карціны мастака, засяродзіўшы ўвагу прысутных на тым, што аўтар у сваіх работах імкнецца да каларыстычнага спалучэння фарбаў у вымалёўцы самых дробных дэталяў.

Вельмі дарэчы прыйшліся і вершаванкі да кожнай карціны, якія напісала спадарожніцца жыцця мастака — Людміла. Вось адна з іх:

“І я калісьці быў зачараваны маем,

Дзе сцежкі ў садзе ўсе язмінам занясло…

У вырай адплылі чародкі юных мараў,

Ды ў квецені са мной вачэй тваіх святло”.

Нездарма кажуць, што таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім. Вось і Аляксандр акрамя выдатнага валодання мастацкім пэндзалем, яшчэ і добра грае на баяне. У час адкрыцця выставы ён выканаў некалькі класічных твораў айчынных кампазітараў і італьянскіх аўтараў пад гучныя апладысменты гледачоў.

Оставить комментарий

Комментарии: 2
  • #1

    Sildigra (Пятница, 14 Июль 2017 19:24)

    Brand Viagra

  • #2

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 17:45)

    anal double penetration