НАТХНЕННЕ ПРЫХОДЗІЦЬ НОЧЧУ:  “БІБЛІЯНОЧ -2016” У ШАРКАЎШЧЫНСКАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

     Апошнім часам камп’ютар і інтэрнэт выцеснілі кнігу на другое месца. Таму ў мэтах прыцягнення да чытання бібліятэкі Расіі, Украіны і Беларусі далучыліся да міжнароднай акцыя “Бібліяноч”.

 

 Шаркаўшчынская раённая бібліятэка  ў Год культуры таксама вырашыла далучыцца да акцыі па прыцягненню да чытання і кнігі.  “Бібліяноч-2016” у нашай раённай бібліятэцы адбылася 3мая і прайшла пад дэвізам “Натхненне прыходзіць ноччу ”, а пропускам  на мерапрыемства была звычайная усмешка! 

Галоўная задумка “Бібліяночы-2016” – паказаць бібліятэку з новага боку. І паколькі наша “Бібліяноч” праходзіла ў той час, калі праваслаўныя вернікі святкавалі Светлае Уваскрашэнне Хрыстова, то блок мерапрыемстваў мы прысвяцілі Вялікдню.

Госці чытальнай залы раённай бібліятэкі  даведаліся аб гісторыі святкавання Пасхі, народных традыцыях, адказалі на пытанні “Пасхальнай віктарыны”, завіталі ў госці да Лявоніхі,   якая разам са сваімі дочкамі запрасіла наведвальнікаў пагуляць у велікодныя гульні: “Чыё яйка далей пакоціцца”, “Чыё яйка далей пракруціцца”, “Бой яйкамі” і  г.д.

 

 

 

 

 Метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу і член  аматарскага аб’яднання “Женское время” Мілянцей Вера Арсанофъеўна арганізавала выставу падзелак майстрыц аматарскага аб’яднання  ”И сошла на землю благодать”, якія і паслужылі сувенірамі для ўзнагароджвання пераможцаў шматлікіх конкурсаў “Бібліяночы”.

Вясна - дзівосная  пара абуджэння прыроды,   пара кахання і цудоўнага настрою. А сапраўдны росквіт вясны – гэта май. І таму ў гэты цудоўны  майскі вечар нам хацелася прыцягнуць увагу гасцей да твораў мастацтва. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Райчонак Таццяна Міхайлаўна прэзентавала наведвальнікам “Бібліяночы-2016” выставу карцін “З вясною ў душы” мастака Аляксандра Шыёнка. Прыемна тое, што яе наведала жонка і сын вядомага мастака і паэта Фёдара Ястраба.

Прыхільнікаў паэзіі ў паэтычным панадворку ”Весна – пора любви, пора мечтаний” віталі шаркаўшчынскія паэты: Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Сосна і юная зорачка паэзіі Святлана Клімза. Паэты чыталі свае вершы пра вясну, прыгажосць і каханне. Кацярына Мар’янаўна ў гэты вечар атрымала віншаванні з нагоды ўручэння  літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў намінацыі  “Паэзія”.

Гасцей мерапрыемства прыемна здзівіла кніжная выстава-рэстаран “Угощаем вкусной книгой”, якая працавала на абанеменце раённай бібліятэкі.  Бібліятэкар Гракава Раіса Мікалаеўна частавала усіх жадаючых “смачнымі” кнігамі. Спачатку бібліятэкар прапанавала паласавіцца “книгами забытыми на вкус”,  затым госці адведалі “книжного деликатеса” і напрыканцы запілі ўсё “любовным коктейлем”.

Загадчыцай фітабара “Зёлкі з кніжнай скарбонкі” ў гэты вечар працавала бібліёграф раённай бібліятэкі Чарняўская П.А. Паліна Аляксандраўна прапанавала сваім гасцям  не толькі прадэгуставаць духмяныя травяныя напоі, але і расказала аб гісторыі ўзнікнення травалячэння. Яе памочніца, бібліятэкар Брандзіна Таццяна, зрабіла агляд літаратуры, у якім  змяшчаліся легенды, паданні, вершы і загадкі аб лекавых раслінах. Кожнаму наведвальніку фітабара былі ўручаны буклеты аб тым травяным чаі, які спадабаўся.

 

Пад час чаепіцця “Мы за чаем не скучаем”, якое арганізавалі ўмелыя гаспадынькі, бібліятэкары Сырцова Наташа і Шымуковіч Наталля, адбылося шмат гульняў і конкурсаў. Асабліва да спадобы прыйшлося караоке-шоу.

 

“Бібліяноч-2016” – гэта іміджавае мерапрыемства, якім мы хацелі паказаць, што ў бібліятэцы  на сённяшні дзень магчыма ўсё. Спадзяёмся, што нашы намаганні па прыцягненню чытачоў не застануцца марнымі і ў штодзённым жыцці.

 

 

Оставить комментарий

Комментарии: 3
  • #1

    Кавалёнак Ж.А. (Воскресенье, 05 Июнь 2016 15:09)

    Як, пагляджу Біблія ноч прайшла насышчана мерапрыемствамі, а які вынік гэтага мерапрыемтства, колькі новых чытачоў запісалася у Бібліятэку, колькі кніг або часопісаў выдадзена і дзе водгукі чытачоў.

  • #2

    Kamagra Oral Jelly (Четверг, 13 Июль 2017 17:43)

    Cialis 100mg

  • #3

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 20:12)

    loan cheap