30-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

Трыццатая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў чарговы раз абвастрае боль людзей, якія перажылі гэту трагедыю. Людзей, якія вымушаны былі пакінуць родныя гарады і вёскі, пераехаць у чужыя мясціны, каб усё пачаць з нуля.

Падзеям найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы было прысвечана тэматычнае комплекснае мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы “Боль матулі-зямлі”, якое прайшло па ініцыятыве райкама БРСМ сумесна з работнікамі культуры.

Прысутным на мерапрыемстве вучні мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ прадставілі ўласныя творчыя работы. У малюнках дзеці адлюстравалі сваё бачанне жудаснага болю, які па волі лёсу перажылі людзі ў той красавіцкі дзень 1986 года.

— Кожная работа па-свойму цікавая і ўспрымальная, — сказаў загадчык мастацкага аддзялення ДШМ Віктар Фёдаравіч Крук. — На малюнках мы бачым разбураную пасля выбуху электрастанцыю, збянтэжаных людзей, пакінутыя дамы, рэчы, жывёл.

Работнікі бібліятэкі, якія былі вядучымі мерапрыемства, расказалі прысутным пра саму катастрофу і яе трагічныя вынікі. Дзеці ўважліва слухалі аповед, каб яшчэ больш даведацца пра гэту трагедыю. А пасля хлопчыкі і дзяўчынкі пачаставаліся за агульным сталом салодкімі прысмакамі і гарачай гарбатай. 

Па матэрыялах сайта www.klich.by

Оставить комментарий

Комментарии: 3
  • #1

    Кавалёнак Ж.А. (Среда, 25 Май 2016 13:25)

    Малайцы, трэба каб нашы дзеці гэта ведалі і помнілі.

  • #2

    Viagra 100mg (Пятница, 14 Июль 2017 17:52)

    Viagra Extra Dosage

  • #3

    viagra (Воскресенье, 13 Август 2017 05:01)

    купить виагру