Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11  красавіка ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у раённую цэнтральную бібліятэку былі запрошаны былыя непаўналетнія вязні фашызму. 71 год назад менавіта у гэты дзень заключаныя канцлагера Бухенвальд паднялі паўстанне, перамаглі  і выйшлі на свабоду. Як сведчыць статыстыка, за перыяд  Другой сусветнай вайны праз лагеры смерці прайшлі  звыш 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх 5 мільёнаў – грамадзяне былога Савецкага Саюза.  Прыблізна 12 мільёнаў так і не дачакаліся вызвалення, сярод іх – 2 мільёны дзяцей.

На тэрыторыі нашага рэгіёну на сённяшні дзень пражываюць 29 вязняў фашысцкіх канцлагераў. У іх ліку: Сяргей Канстанцінавіч Красоўскі, Аляксандра Гаўрылаўна Мікалаева, Ніна Лук’янаўна Каробачкіна, Вера Веніямінаўна Свілёнак, Міхаіл Фёдаравіч Мацук і Юльян Юльянавіч Баговіч,якія прысутнічалі ў Дзень  памяці ахвяраў фашызма ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі пажадаў ім моцнага здароўя, дабрабыту, усяго самага найлепшага і адзначыў, што ёсць падзеі, пра якія неабходна памятаць, каб яны ніколі не паўтарыліся. У іх ліку – Дзень памяці ахвяраў фашызму. Галоўныя героі сустрэчы  не па чутках ведаюць, што такое фашызм, гора, здзекі, голад і смерць ,з усім гэтым у канцэнтрацыйным лагеры ў свае дзіцячыя гады сутыкнуўся кожны з іх . Аляксандры Гаўрылаўне Мікалаевай было 13 гадоў, калі яна разам з сям’ёй трапіла ў нямецкі лагер у Слуцку, Сяргей Канстанцінавіч Красоўскі з 11 гадоў са сваімі роднымі знаходзіўся ў фашысцкіх лагерах  на тэрыторыі Польшчы, Германіі, Францыі і Чэхаславакіі. Многія з былых вязняў трапілі ў нямецкі палон яшчэ зусім маленькімі дзяцьмі, а Юльян Юльянавіч Баговіч нарадзіўся у канцэнтрацыйным лагеры.

У дзень правядзення сустрэчы за круглым сталом супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага Савета ветэранаў зрабілі ўсё магчымае для таго, каб памятная сустрэча ўсім запрошаным гасцям спадабалася. Свае вершы прысутным  прачытала ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярына Мар’янаўна Сосна. А ўдзельніцы калектыву мастацкай самадзейнасці ветэранаў “Душевный уют» (кіраўнік Галіна Пятроўна Сафончык) праспявалі прыгожыя песні, павесялілі ўсіх прысутных і дапамаглі  стварыць сапраўдную атмасферу ўтульнасці і свята.

 

 

Оставить комментарий

Комментарии: 3
  • #1

    rytuał miłosny (Понедельник, 10 Апрель 2017 23:02)

    rytuał miłosny

  • #2

    Malegra DXT (Пятница, 14 Июль 2017 15:33)

    Malegra DXT

  • #3

    viagra (Воскресенье, 13 Август 2017 08:42)

    loan cheap