Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Кожны год, у час вясновых канікул, праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. На працягу 7 дзён для дзяцей праводзяцца цікавыя пазнавальныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю дзіцячай кнігі і чытання. Тыдзень адкрыў казачны спектакль “Кашчэй Бессмяротны”, які адбыўся на сцэне раённага Цэнтра культуры.

На птушыны кірмаш “Птички-симпатички” ў дзіцячую бібліятэку былі запрошаны вучні СШ №2. Вядучыя мерапрыемства паведамілі пра самых розных птушак, якія гняздуюцца на Беларусі. Праводзіліся віктарыны і міні-конкурсы, загадваліся загадкі – усё пра нашых пярнатых “сяброў”.

На наступны дзень удзельнікі клуба “Казка” наведалі мультфестываль “Са старонкі на экран”. Яны пазнаёміліся з мультфільмамі па матывах вядомых кніг: “Приключения Буратино”, “Волшебник Изумрудного города”, “Кошкин дом”, “Аленький цветок”.

Завяршыўся Тыдзень кнігі паказам лялечнага спектакля “Как Зайка-Хваста захотел стать читателем”. У дзяцей ён выклікаў вялікую цікавасць, таму што ў бібліятэцы лялькі ўспрымаюцца як жывыя героі казак. З дапамогай іх дзеці даведаліся, як трэба беражліва адносіцца да кнігі.

 

Чарговыя вясновыя канікулы падаравалі вучням незабыўную сустрэчу з кнігай, а самі дзеці змаглі карысна правесці час. 

Write a comment

Comments: 3