Віншаванне шаркаўчан з Міжнародным днём паэзіі

“Паэзія можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага большае кола грамадства.” — гаворыцца ў рашэнні 30-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА. Прайшло гэта пасяджэнне 21 сакавіка 1999 года. Менавіта тады і было вырашана ў гэты дзень штогод адзначаць Міжнародны дзень паэзіі.
Не абмінулі сваёй увагай гэту дату і работнікі раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі ўстановы культуры Таццяна Райчонак і Святлана Базарэвіч у цэнтры гарадскога пасёлка правялі акцыю “Кошык, поўны вершаў”. Бібліятэкары сустракалі на вуліцы прахожых, заходзілі ў адміністрацыйныя памяшканні, арганізацыі і ўстановы і чыталі шаркаўчанам вершы нашых паэтаў-землякоў. Таксама жанчыны дарылі буклеты з інфармацыяй аб рабоце цэнтральнай бібліятэкі раёна і, канечне ж, друкаваныя варыянты вершаў удзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Мэтай акцыі стала папулярызацыя роднага слова і беларускай паэзіі.

Write a comment

Comments: 3
  • #1

    Sildalis (Thursday, 13 July 2017)

    Sildigra

  • #2

    viagra (Sunday, 13 August 2017 06:12)

    kamagra cialis

  • #3

    raping (Thursday, 04 January 2018 13:23)

    cum