Сустрэча з кнігай у Лужкаўскай СШ

З мэтай папулярызацыі кнігі і чытання ў чарговы раз наведалі бібліятэкары Лужкаўскай бібліятэкі вучняў  2 класа мясцовай школы. Дзеці сталі ўдзельнікамі бібліятэчнага ўрока-гульні “Библиотека, книга, я – верные друзья”. У час сустрэчы прагучалі вершы пра кнігу, у займальнай форме хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, кароткай гісторыяй узнікнення  кнігі, першадрукарамі,  са святамі, прысвечанымі друкаванаму слову і  пісьменству, а таксама з такімі паняццямі як бібліятэка, абанемент, чытальная зала, структура  кнігі і інш.     

          Яшчэ дзецям цікава было даведацца аб тым, як выдаецца кніга, людзі якіх прафесій прымаюць удзел у яе выданні, як называюцца і якую ролю адыгрываюць асобныя яе элементы, а таксама адкрыць для сябе   цікавыя факты  пра кнігі, іх шлях ад пісьменніцкага стала да бібліятэкі. Напрыканцы сустрэчы  праз удзел у гульнях, віктарынах і  загадках вучні  ўзгадалі    розных літаратурных  герояў з  дзіцячых твораў.

 

 

 

Загадчыца Лужкаўскай бібліятэкі Ірына Машара з вучнямі у час мерапрыемства

Write a comment

Comments: 2
  • #1

    Silagra (Friday, 14 July 2017 02:20)

    Kamagra Gold

  • #2

    sex telefon (Thursday, 10 August 2017 16:09)

    синтетическая виагра