Дзень роднай мовы ў Германавічах

Менавіта 21 лютага ў Германавіцкай бібліятэцы-філіяле № 13 адбылася літаратурная гасцёўня “ Даражыць пявучым гукам кожным”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

На свяце прысутнічалі вучні 9-11 класаў Германавіцкай СШ. Таксама  былі запрошаны госці: Морхат Віктар Сцяпанавіч, настаўнік вышэйшай катэгорыі, які займаецца краязнаўствам, арганізатар шматлікіх веласіпедных турыстычных паходаў па роднаму краю, а ў вольны час піша вершы; Райчонак Ада Эльеўна, ветэран педагагічнай працы, краязнаўца, патрыётка сваёй радзімы.

На пачатку мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі “Чтобы память жила в сердцах поколений”, зборніка вершаў ветэранаў педагагічнай працы Віцебскай вобласці.

Любоў да паэзіі, пачуццё рытма, жыццёвага і паэтычнага, прыйшло ад школьных урокаў, ад першых і апошніх званкоў, ад дзіцячых вечарын і ранішнікаў, калі з’яўляўся вольны час, нараджаліся вершы не па загадзе, не па неабходнасці, а як мудры роздум аб быціі. У аўтараў гэтай кнігі розны жыццёвы вопыт, але агульнае жаданне—выразіць сябе ў слове.

У зборнік увайшлі творы чатырох аўтараў, ветэранаў педагагічнай працы, Шаркаўшчынскага раёна: Мікалая Грабянька, Уладзіміра Мілянцея, Віктара Морхата, Галіны Сікоры.

На свяце гучалі вершы ў выкананні Віктара Морхата не толькі тыя, якія ўвайшлі ў зборнік, але і новыя вершы.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучала толькі беларуская мова. Аповед перамяжоўваўся музычнымі застаўкамі на вершы беларускіх паэтаў.

Для вучняў Хоміч Таццяна Генадзьеўна, бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі- філіяла № 13, правяла цікавую конкурсную праграму, прысвечаную нашай мілагучнай беларускай мове.

 

 

Вучні 9-11 класаў Германавіцкай СШ - удзельнікі свята

Оставить комментарий

Комментарии: 2
  • #1

    Cialis 200mg (Четверг, 13 Июль 2017 14:19)

    Zenegra

  • #2

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 21:46)

    kamagra cialis