Жыць, каб пакінуць след...

У красавіку ў нашым гарадскім пасёлку адбылася значная і доўгачаканая падзея, быў адкрыты і асвечаны помнік свяшчэннамучаніку, заснавальніку Свята-Успенскага храма, айцу Канстанціну Жданаву. Жыццё і дзейнасць гэтага святога, яго цярпенне, пакорлівасць, вера і сёння з’яўляюцца ўрокам для ўсіх нас. І, безумоўна, кожны чалавек павінен ведаць гістарычнае мінулае сваёй роднай зямлі. Менавіта таму, з мэтай духоўна-маральнага выхавання моладзі і ў рамках рэалізацыі праекта “Гісторыя праваслаўя роднага краю”  па ініцыятыве супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося мерапрыемства “Жыць, каб пакінуць след…”, прысвечанае памяці свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава.
        20 лістапада ў цэнтральную раённую бібліятэку былі запрошаны вучні 9 класаў Шаркаўшчынскай СШ № 1. Вядучыя мерапрыемства загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБС Таццяна Райчонак і бібліёграф гэтага аддзела Святлана Базарэвіч рассказалі дзецям пра жыццё і дзейнасць заснавальніка Свята-Успенскага храма, яго пакутніцкую смерць і наступныя за гэтым падзеі.

       Многія цікавыя факты пра жыццё Канстанціна Жданава паведаміў прысутным выкладчык дзіцячай школы мастацтваў і адзін з прыхаджан Свята-Успенскай царквы Віктар Фёдаравіч Крук, які, дарэчы, з’яўляецца аўтарам партрэтаў Канстанціна Жданава і ікон гэтага святога.

Напярэдадні гэтага пазнавальнага мерапрыемства ў бібліятэцы была прадстаўлена выстава карцін Віктара Фёдаравіча, прысвечаная храмам Беларусі. На адной з іх школьнікі лёгка пазналі Свята-Успенскую царкву нашага гарадскога пасёлка. Лагічным завяршэннем цікавай сустрэчы стала дэманстрацыя выставы літаратуры духоўнага зместу, значнае месца ў якой адводзілася інфармацыі пра святога зямлі шаркаўшчынскай — свяшчэнніка Канстанціна Жданава, які амаль праз стагоддзе пасля пакутніцкай смерці вярнуўся на родную зямлю, каб навечна застацца з яе жыхарамі і аберагаць кожнага сваім духоўным цяплом.

Некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства з вядучымі

Оставить комментарий

Комментарии: 2
  • #1

    Viagra Professional (Четверг, 13 Июль 2017 14:09)

    Zenegra

  • #2

    levitra (Воскресенье, 13 Август 2017 04:37)

    Камагра