Семінар бібліятэкараў  "Лета з добрай кнігай: Чытай. Адпачывай. Падрастай"

15 ліпеня  адбыўся  семінар бібліятэчных работнікаў "Лета з добрай кнігай: Чытай. Адпачывай. Падрастай". Супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу было падрыхтавана шмат карысных рэкамендацый па прыцягненню дзяцей да чытання, а такасама электронная прэзентацыя  пад назвай "Кніжная эстафета сонечнага лета" аб дзейнасці бібліятэк сістэмы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Лета з добрай кнігай-2014". Сваім вопытам работы ў гэтым накірунку падзяліліся і сельскія бібліятэкары. Бібліятэкар Пялікаўскай бібліятэкі-філіяла Наталля Другакова правяла "дэгустацыю кніжных навінак"  альбо агляд дзіцячых кніг з фонду сваёй бібліятэкі,рэкамендаваных для чытання. Зрабіла яна гэта ў форме   форме электроннай прэзентацыі пад назвай "Летняе сонца на кніжнай скарбонцы". Вельмі змястоўна і цікава аб сваёй рабоце  з дзіцячым чытачом паведаміла бібліятэкар Іёдскай бібліятэкі Яблонская Галіна Парфір'еўна.

Оставить комментарий

Комментарии: 1
  • #1

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 22:03)

    loan cheap