Прэзентацыя кнігі Кацярыны Сосна "Разбэрсаная буслянка"

Напрыканцы красавіка ў раённым Цэнтры культуры супрацоўнікамі раённай бібліятэкі была праведзена прэзентацыя кнігі мясцовай пісьменніцы, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь Кацярыны Сосна пад назвай  "Разбэрсаная буслянка". Гэта ўжо пятая кніга Кацярыны Мар'янаўны, калі не лічыць калектыўных зборнікаў. Прысвечана яна трагічным падзеям восені 1942 года, калі нямецкія акупанты палілі вёскі ў Шаркаўшчынскім, Браслаўскім, Пастаўскім раёнах. Сімвалічна, што прэзентацыя кнігі адбылася менавіта ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі.

У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Кацярыны Сосна ўзнікла літаратурна-музычнае аб'яднанне "Світанак". Яно аб'яднала людзей розных прафесій, роду заняткаў, якія любяць і прапагандуюць беларускае слова. "Світанак" носіць званне "народнага калектыву" і ўзначальвае яго па цяперашні час Кацярына Сосна.

Віншаванне "світанкаўцаў"

Павіншаваць пісьменніцу прыйшоў і намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі.


Музычныя віншаванні Кацярыне Сосна і ўсім гледачам падарылі Ала Міхайлава, Жанна Пундзіс, аматарскае аб'яднанне "Душевный уют". 

Трэба адзначыць, што Кацярына Мар'янаўна не толькі добра валодае словам, але яшчэ добра малюе і вышывае.  У фае Цэнтра культуры прайшла выстава яе творчых работ пад назвай "Не магу хараством наталіцца..."

Оставить комментарий

Комментарии: 3
  • #1

    postavylibrary (Воскресенье, 10 Май 2015 14:31)

    Спасибо за интересную информацию. Узнали о вас больше. Предлагаем полистать странички нашего сайта: https://libpost.wordpress.com/

  • #2

    катя (Четверг, 21 Май 2015 18:09)

    Мероприятие получилась хорошее. Мне очень понравилось.

  • #3

    Шарковщинская ЦБС (Четверг, 04 Июнь 2015 14:01)

    Мы очень старались продвинуть книгу нашей землячки.