Чарнобыль - чорны боль

Да чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў, якое дзейнічае пры ТЦСАН,  адбылася інфармацыйная гадзіна пад назвай "Чарнобыль - чорны боль". Ініцыятарамі яе правядзення сталі супрацоўнікі раённай бібліятэкі Раіса Гракава і Вікторыя Панкрат. 

Былі ўзгаданы празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, такіх аўтараў, як: М.Мятліці, І.Шамякін, В.Казько, І.Пташнікаў, Р.Барадулін, Д.Бічэль-Загнетава, С.Алексіевіч і інш. Чыталіся ўрыўкі з паэм "Чорная быль" і "Зязюля" з кнігі "Чорны конь апакаліпсіса" С.Законнікава,  рамана "Злая зорка" і аповесці "Зона павышанай радыяцыі" І.Шамякіна, аповесцей "Родны кут" і "Еўка" Б.Сачанкі, апавядання "Львы" І.Пташнікава, п'есы "Бездань" М.Матукоўскага і інш.

Усім прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм "Трагедыя Чарнобыля".  Сюжэт фільма асноўваецца на рэальных падзеях, узятых з архіўных запісаў, фотаздымкаў, каментарыяў сведкаў і спецыялістаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі. 

Write a comment

Comments: 3
  • #1

    Silvitra (Friday, 14 July 2017 02:02)

    Red Viagra

  • #2

    Fildena (Friday, 14 July 2017 22:27)

    Malegra DXT

  • #3

    sex telefon (Thursday, 10 August 2017 14:48)

    loan cheap