80-годдзе Рыгора Барадуліна

24 лютага адзначалася 80-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Да гэтай юбілейнай даты ў раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна "Чараўнік паэтычнай стыхіі".  Сустрэча адбылася ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы. Яе ўдзельнікамі сталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Стома, кіраўнік культутрна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак, мясцовая паэтка Надзея Паляк, выкладчыкі і вучні дзяцячай школы мастацтваў і, наогул, усе, каму неабыякава творчасць Рыгора Барадуліна. Гучалі вершы паэта і песні на  словы яго вершаў  "Трэба дома бываць часцей", "У цёмным лесе" у выкананні ўдзельніц аматарскага аб'яднання "Душевный уют". Таксама для усіх прысутных быў прадэманстраваны  відэафільм з некаторымі момантамі біяграфіі паэта. Ада Эльеўна Райчонак і выкладчык мастацкага аддзялення ДШМ Віктар Фёдаравіч Крук. Яны асабіста ведалі Рыгора Іванавіча. Яны падзяліліся ўспамінамі аб гэтым цесным сяброўстве і творчых стасунках. Акрамя гэтага, Ада Эльеўна прадставіла зборнікі твораў паэта з яго аўтографамі і карціны беларускіх мастакоў, на якіх  намаляваны Рыгор Барадулін.

 Закончылася літаратурная гадзіна жартоўнымі словамі Сцяпана Гаўрусёва:

Ад пыхі бранзавей ці тай -

Жыццё не бэра - дуліна.

Як што не ладзіцца -

Чытай

Рыгора Барадуліна.

 

Оставить комментарий

Комментарии: 4
  • #1

    Kamagra Super (Пятница, 14 Июль 2017 09:05)

    Nizagara

  • #2

    Sildalis (Пятница, 14 Июль 2017 18:51)

    Zenegra

  • #3

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 14:26)

    kamagra cialis

  • #4

    kamagra (Воскресенье, 13 Август 2017 03:39)

    loan cheap