70 - годдзе раённай бібліятэкі

3 кастрычніка раённая бібліятэка адсвяткавала 70 - гадовы юбілей.

У гэты дзень тут сабраліся людзі рознага узросту і роду заняткаў, якіх аб’яднала любоў да кнігі і чытання.У прывітальным слове  дырэктар ЦБС А. Ц. Фромертас адзначыла, што раённая бібліятэка прайшла шлях ад маленькага пакойчыка да сучаснага інфармацыйнага цэнтра. Бібліятэка зараз валодае фондам літаратуры, больш як 45 тысяч адзінак захоўвання і запатрабавана больш як трохтысячнай аўдыторыяй шаркаўчан. Чытачы актыўна карыстаюцца магчымасцямі інтэрнет, а таксама паслугамі Публічнага Цэнтра Прававой інфармацыі. Было ўзгадана, што самая вялікая каштоўнасць – гэта  людзі, яе кадравы патэнцыял. З нагоды юбілею былі адзначаны лепшыя работнікі: Сырцова Н.Р., Гракава Р,М., Базарэвіч С.А., Касевіч В.Э., Ананіч А.А. У розныя гады тут працавалі  руплівыя жанчыны, для якіх бібліятэка стала родным домам, аб добрабыце і росквіце якога яны клапаціліся, сярод іх:


Марковіч Л.І., Яблонская А.Э., Сырцова Л.С., Папчанка Л.А., Латышонак  К.А., Талапіла М.Л., Більдзюга І.М., Шантар С.І., Брэская І.В., Лагун А.М.




Віншавальнае слова ад імя ветэранаў трымала М.Л.Талапіла.



У гэты дзень у адрас імяніннікаў прагучала шмат віншаванняў, цёплых слоў і шчырых пажаданняў




ад выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў,




дырэктара Цэнтра рамёстваў В.К. Дубоўскай,





дырэктара ЦКС  А. П.Сініца

 




і супрацоўнікаў Дома культуры,




аддзялення дзённага прыбывання інвалідаў,





актыўных чытачоў.



Прыемна здзівілі сваім выступленнем сельскія бібліятэкары. Разам з бібліятэкарамі Лужкаўскага с/Савета на свята завітаў часопіс “Бібліятэка прапануе”,


які прапанаваў удзельнікам свята пагартаць яго старонкі “Віншавальную”, “Гумарыстычную”, “Музыкальную”. А напрыканцы прэзентаваў новы бібліятэчны транспартны сродак “Газвелконь”.




Бібліятэкары Більдзюгскага с/Савета прыгадалі свае піянерскія гады і паказалі сцэнку “Цімураўцы”.


Павіншаваць бібліятэкараў  заляцела і Маша (бібліятэкар Н.Кандрацьева) з мульфільма “Маша і мядзведзь”, якая праспявала вясёлыя частушкі. Н. В. Гігола,



бібліятэкар Жукоўшчынскай бібліятэкі, работнікам раённай бібліятэкі прысвяціла свой верш.



Па-сяброўску шчыра і ад душы віншавалі з юбілеем “раёнку” і ўдзельнікі клубаў па інтарэсах “Жаночы час” і “Вяснянка”.



А наша зямлячка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі К.М. Сосна з нагоды юбілею падарыла чытачам  новую кнігу  “Калі цвіла чаромха”.


Кульмінацыяй свята стаў момант прысвячэння  Т. Брандзінай і В. Панкрат у бібліятэкары, якія ўрачыста абяцалі прысвяціць ўсё жыццё служэнню  Яе Вялікасці Кнізе.



Пражыты яшчэ  адзін адрэзак часу, але мы  ўпэўнены, што  наперадзе   нас  чакаюць добрыя  чытачы,  новыя  цікавыя кнігі, яркія запамінальныя мерапрыемствы !

Оставить комментарий

Комментарии: 5
  • #1

    Viagra Soft Flavored (Четверг, 13 Июль 2017 11:20)

    Kamagra 100mg

  • #2

    Kamagra Gold (Пятница, 14 Июль 2017 00:15)

    Zenegra

  • #3

    levitra (Суббота, 12 Август 2017 23:17)

    loan cheap

  • #4

    kamagra (Воскресенье, 13 Август 2017 05:05)

    Камагра

  • #5

    anal sex (Четверг, 04 Январь 2018 18:48)

    porn